Расійская сялянка прапісала ў хаце парсюка Фёдара як члена сям'і

На расійскім Алтаі 80-гадовая сялянка прапісала ў сваёй хаце ўсіх жывёлаў свайго падворка: парсючка Фёдара, кароваў Зойку і Галку, а таксама індакачку і шэсць курэй. Усім ім яна надала чалавечыя імёны і запісала ў дамавую кнігу як членаў сям'і, паведамляе РІА "Новости".

Прапісаных "нелегалаў" выявілі супрацоўнікі міграцыйнай службы. Жанчына заявіла ім, што такім чынам яна падстрахавалася на выпадак новай паводкі ў рэгіёне. Летась у паводку ў жанчыны загінула частка свойскай жывёлы, таму цяпер яна вырашыла прапісаць усіх насельнікаў, каб ратавальнікі нікога не забылі пры эвакуацыі.

Праўда, прадстаўнікі міграцыйнай службы заяўляюць, што запісы, зробленыя жанчынай, не маюць ніякай юрыдычнай сілы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі