Расійскі афіцэр пацвердзіў, што ракеты ATACMS знішчылі ці пашкодзілі верталёты

Атака на Бярдзянск

Атака на Бярдзянск / unian.net

Расійскі афіцэр на ўмовах ананімнасці расказаў novayagazeta.eu, што ў выніку ўкраінскіх ракетных удараў па акупаваным Бярдзянску параненыя некалькі пілотаў. Паводле яго слоў, у войсках з'явілася інфармацыя, што загінуў разлік супрацьпаветранай абароны, ёсць загінулыя ў ахове складоў. "Верталёты не ўсе знішчаныя, але многія пашкоджаныя. Страты значныя", — дадаў афіцэр расійскай арміі.

17 кастрычніка стала вядома, што ўначы Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдары па аэрадромах у акупаваных Бярдзянску і Луганску. Сцвярджалася, што былі знішчаныя верталёты (агулам — 9), спецтэхніка, боепрыпасы. Некаторыя расійскія "ваенкары" пацвердзілі буйны поспех украінскага войска, напісалі пра "адзін з самых сур'ёзных удараў" за ўвесь час вайны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што гэта быў першы ўкраінскі ўдар ракетамі далёкага радыусу дзеяння ATACMS па пазіцыях РФ: "Дамоўленасці з прэзідэнтам Байдэнам выконваюцца. Выконваюцца вельмі трапна — "атакамсы" сябе паказалі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі