Расійскі біятланіст на фінішы згубіў сцяг Расіі і ехаў з палкай (відэа)

Расійскі біятланіст Аляксей Слепаў аканфузіўся на фінішы эстафеты на чэмпіянаце Еўропы. Як інфармуе сайт sport.bigmir.net, Слепаў бег апошнім у сваёй камандзе ў эстафеце. Ён хацеў фінішаваць са сцягам Расіі, але да фінішу яго не давёз. Сцяг зваліўся за спіной расіяніна і ён гэтага адразу не заўважыў.

Расійскія СМІ пішуць, што сцяг "патрапіў пад ногі" ўкраінскаму біятланісту Дзмітрыю Підручнаму. На відэа гэтага моманту не відаць. Магчыма, што ўкраінец яго аб'ехаў.

Адзначым, што кантынентальнае першынство праходзіла ў Эстоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі