Расійскі бізнес можа сутыкнуцца з дэфіцытам чэкавай паперы

Расійскі бізнес можа сутыкнуцца з дэфіцытам чэкавай паперы

Стала вядома пра яшчэ адно наступства заходніх санкцый для РФ. Расійскі бізнес можа сутыкнуцца з дэфіцытам чэкавых стужак — папера для іх вельмі падаражэла. А без іх кампаніям складана рэалізоўваць тавары, піша газета "Ведомости". Яна спасылаецца на дзве крыніцы ў буйных аптэчных сетках. Яны сцвярджаюць, што чэкавыя стужкі пачалі знікаць у пастаўшчыкоў.

Праблему тлумачаць спыненнем паставак сыравіны, ростам курсаў валют і парушэннем лагістычнага ланцужка з-за санкцый. Запасы чэкавых стужак у пастаўшчыкоў заканчваюцца, а перспектывы далейшых паставак цмяныя, адзначае выданне. Прапрацоўваюцца нават варыянты альтэрнатыўных паставак, у тым ліку з КНР.

Кошт чэкавай стужкі ўжо павялічыўся ў 3,6 раза — да 250 расійскіх рублёў за рулон (больш за 2 долара).

Расійскі бізнес можа сутыкнуцца з дэфіцытам чэкавай паперы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі