Расійскі футбаліст не вытрымаў кампліментаў і сышоў з жывога эфіру (відэа)

Расійскі футбаліст не вытрымаў кампліментаў і сышоў з жывога эфіру (відэа)

Расійскі футбаліст Аляксандр Галавін не вытрымаў кампліментаў і сышоў з жывога эфіру Першага каналу. У адной з праграмаў яго назвалі "новай рускай зоркай", якой ужо цікавяцца такія еўрапейскія клубы, як "Ювентус" (пазней з'явілася інфармацыя пра "Барселону"). Галавін слухаў гэта, а пасля дастаў з вуха навушнік і знік з кадра.

У стартавым матчы чэмпіянату свету па футболе зборная Расіі разграміла Саудаўскую Аравію — 5:0. 22-гадовы Галавін забіў адзін гол і зрабіў дзве галявыя перадачы. Ён — паўабаронца маскоўскага ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі