Расійскі міністр Лаўроў напісаў верш пра пажар у тайзе
Расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў напісаў верш пра пажар у тайзе. Яго яму замовіў часопіс "Рускі піянер". "Выйшла драма ў трох частках... — напісана ў прадмове да публікацыі. — Можна ставіць на сцэне. І колькі алюзій. І ніякіх ілюзій. І пры чым тут пажары? Ды ні пры чым. Капайце глыбей".
Пазней верш Лаўрова быў апублікаваны ў афіцыйным акаўнце расійскага знешнепалітычнага ведамства ў Facebook.
Дымился ствол сосны, дымился ствол берданки,
Трещал в тайге пожар, тайгу окутал смог.
А посреди тайги в охотничьей землянке
Закашлялся во сне невзрачный мужичок.
Проснулся, побежал сквозь дым, как полупьяный,
Наткнулся на ручей, упал, к воде приник.
И вдруг прям на него, как немец из тумана,
С дымящимся стволом выходит дед-лесник.
И выстрел заглушил шум дальних электричек,
Остался у ручья невзрачный мужичок.
В кармане у него нашли коробку спичек
И пачку сигарет с названием "Дымок".
"Стрэл у тайзе" — не першы верш Сяргея Лаўрова. У апошнія гады іх было апублікавана некалькі, у тым ліку і сатырычны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.