Расійскі палітык палохае Лукашэнку лёсам Мілошавіча і Хусэйна

Кіраўнік камітэта па міжнародных справах расійскай Дзярждумы Аляксей Пушкоў "перасцярог" Аляксандра Лукашэнку ад сяброўства з ЗША. На сваёй старонцы ў Twitter ён напісаў пра "небяспечны досвед" такіх адносінаў са Злучанымі Штатамі, адзначае lenta.ru.

"З ЗША спрабавалі сябраваць Мілошавіч, Кадафі, С.Хусэйн. Іх лёс вядомы. Цяпер ЗША прапаноўваюць "новыя адносіны" Лукашэнка. Досвед небяспечны", — заявіў расійскі палітык.

Як паведамляла Еўрарадыё, 17 снежня намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што ЗША гатовыя да паляпшэння адносінаў з Беларуссю. Яна зазначыла, што Беларусь і ЗША апошнім часам крыху палепшылі стан двухбаковых адносін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі