Расійскі ўрад: арышт Баўмгертнера пагоршыць інвестклімат у Беларусі
Такое меркаванне выказаў кіраўнік расійскага Міністэрства эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў.
На яго думку, сітуацыя з арыштам кіраўніка “Уралкалія” Уладзіслава Баўмгертнера негатыўна паўплывае на рашэнні расійскіх прадпрымальнікаў інвеставаць у беларускую эканоміку.
“Я мяркую, што безумоўна, гэта крок, які істотна ўскладняе і без гэтага не вельмі добры інвестклімат у Беларусі, і відавочна, што і расійскім бізнесменам і, дарэчы, бізнесменам трэціх краінаў будзе складаней зрабіць выбар на карысць інвестыцый у беларускую эканоміку”, — сказаў Улюкаеў журналістам.
Пры гэтым міністр не стаў каментаваць бягучую сітуацыю вакол Баўмгертнера і прычыны, якія змаглі паўплываць на змяненне меры стрымання бізнесмену, інфармуе РИА Новости.