Расійскі ваеннапалонны расказаў, што закопвалі ў лесе ў Беларусі

Яўген Плахацькоў 

Яўген Плахацькоў  / t.me/osirskiy/

Расійскі вайсковец Яўген Плахацькоў трапіў у палон на поўдні Украіны (у Кляшчэеўцы пад Бахмутам). Кароткую гутарку з ім апублікаваў генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі, камандуючы Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны. Расіяніну 24 гады, ён з Алтайскага краю. Кажа, што позву атрымаў на вяселлі. Яму абяцалі, што пасля паўгода навучання адправяць дахаты, а ў выніку апынуўся на фронце ва Украіне. Але перад гэтым Плахацькоў быў у Беларусі, і ён ніякай падрыхтоўкі не атрымаў.

"У Беларусі я на заняткі зусім не хадзіў, — расказвае ваеннапалонны. — Я быў пастаянным дзяжурным па сталовай. Па словах хлопцаў, [яны] хадзілі па лесе, закопвалі какашкі...".

Расійскі вайсковец кажа, што на фронт трапіў з амуніцыяй, якую атрымаў у Беларусі, ці яшчэ раней — у РФ. Ён наракае на кепскае забеспячэнне расійскіх падраздзяленняў на фронце і на тое, што іх, мабілізаваных, кідаюць у бой, не шкадуючы, называючы "мясам". Яўген Плахацькоў збіраўся імітаваць вар'яцтва, думаў пра суіцыд.

14 верасня на Запарожскім напрамку загінуў мабілізаваны ў Краснаярскім краі РФ 42-гадовы Дзяніс Слюсараў. Яго мабілізавалі ў верасні 2022-га, калі яго жонка была цяжарная трэцім дзіцем. Шматдзетнага бацьку ні разу не адпусцілі ў адпачынак. Губернатар Краснаярскага краю абяцаў жонцы Слюсарава, што дапаможа вярнуць яго дахаты. У выніку на днях ён вернецца, але ў труне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі