Расійскіх кароў пачалі адпраўляць у віртуальную рэальнасць

Расійскіх кароў пачалі адпраўляць у віртуальную рэальнасць

На адной з фермаў у Маскоўскай вобласці Расіі праходзіць эксперымент. Мясцовых кароў вырашылі адпраўляць у... віртуальную рэальнасць. Спецыялісты надаюць больш увагі эмацыйнаму стану жывёлаў, які, як сцвярджаецца, уплывае на іх прадукцыйнасць. Вось і атрымала кожная карова акуляры віртуальнай рэальнасці. Што ж яна там бачыць? Імітацыю летняга поля. У выніку ўжо першае тэставанне зафіксавала зніжэнне трывожнасці і павышэнне агульнага эмацыйнага настрою статку, інфармуе msh.mosreg.ru.

Эксперымент працягваецца. Стаіць задача высветліць, ці ёсць пазітыўны ўплыў віртуальнай рэальнасці на надоі. Калі вынікі будуць станоўчыя, аўтары праекта збіраюцца яго пашырыць — мадэрнізаваць сферу малочнай вытворчасці.

Расійскіх кароў пачалі адпраўляць у віртуальную рэальнасць
msh.mosreg.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі