Расійскім катам і коткам забаранілі ўдзельнічаць у міжнародных выставах

Жыхары Кіева не пакінулі сваіх гадаванцаў, разам хаваюцца ад абстрэлаў у метро​ /@uniannet
Жыхары Кіева не пакінулі сваіх гадаванцаў, разам хаваюцца ад абстрэлаў у метро​ /@uniannet

Расійскія каты і коткі пакуль не змогуць удзельнічаць у міжнародных выставах. Забарону ўвяла Міжнародная федэрацыя котак (FIFE), піша "Новая газета".

"Выканаўчы камітэт FIFE шакаваны і напалоханы тым, што армія Расійскай Федэрацыі ўварвалася ў Украіну і пачала вайну", — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Загінулі і пакутуюць людзі, украінцы вымушаныя пакідаць свае дамы. Пры гэтым многія не кідаюць сваіх гадаванцаў, а "адчайна спрабуюць паклапаціцца аб сваіх котках і іншых жывёлах у гэтых цяжкіх умовах".

"Мы вельмі рады, што многія члены клубаў FIFE, якія мяжуюць з Украінай, такіх як Польшча, Румынія, Венгрыя, Славакія і Малдова, працягваюць руку дапамогі сваім украінскім сябрам-заводчыкам", — заявілі ў арганізацыі.

Забарону пакуль ўвялі на тры месяцы — з 1 сакавіка па 31 траўня. На гэты перыяд ні адна котка, гаспадар якой жыве ў Расіі, не будзе дапушчана на выставы пад эгідай FIFE.

Российским котам и кошкам запретили участвовать в международных выставках
Котка (ці кот) з гаспадыняй хаваюцца ад абстрэлаў ў кіеўскім метро / @uniannet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі