Расійскія аналітыкі прагназуюць далейшую рэцэсію ў Беларусі

Расійскія аналітыкі прагназуюць далейшую рэцэсію ў Беларусі

Рэцэсія ў Беларусі працягнецца ў наступным годзе, а ў 2017-2018 гады ў нашай краіне чакаецца слабы эканамічны рост. З такім прагнозам выступілі аналітыкі расійскага "Ашчадбанка", інфармуе БелаПАН.

Расійскія эксперты адзначаюць, што вынікі працы беларускай эканомікі за студзень-кастрычнік 2015-га сведчыць пра зніжэнне эканамічнай актыўнасці ў Беларусі "ва ўсіх галінах без выключэння". Нагадаем, валавы ўнутраны прадукт Беларусі за першыя дзесяць месяцаў знізіўся амаль на 4%.

"Мы звязваем такое значнае скарачэнне эканомікі са зніжэннем як унутранага, так і знешняга попыту, — гаворыцца ў эканамічным аглядзе Цэнтра макраэканамічных даследаванняў расійскага "Ашчадбанка". — Эканамічныя праблемы Расіі, асноўнага гандлёвага партнёра Беларусі, адбіліся на аб'ёмах пастаўленых тавараў і паслуг. Экспарт у Расію па выніках студзеня-верасня скараціўся на 33,6%".

Аналітыкі канстатуюць, што зніжэнне ў Беларусі рэальных зарплат "з-за шматлікіх эканамічных шокаў працягваецца ўжо 16 месяцаў", і гэта ўжо адчула насельніцтва. Што да росту рознічнага тавараабароту, то ён вагаецца каля нулявой адзнакі на працягу ўсяго бягучага года.

Расійскія эксперты чакаюць, што ў будучым годзе беларуская эканоміка ўслед за расійскай будзе паступова аднаўляцца, аднак дынаміка ВУП будзе заставацца ў адмоўнай зоне. У сярэднетэрміновай перспектыве яны чакаюць слабы эканамічны рост у Беларусі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі