Расійскія боты задызлайкалі класнае відэа пра беларускую малочку
Блогер Марат Мінскі па матывах чарговай расійска-беларускай малочнай вайны выпусціў відэа пра якасць беларускага малака. Марат з’ездзіў на ферму і на малочны завод і палічыў, колькі разоў малако праходзіць кантроль на шляху ад каровы да бутэлькі.
Блогер хваліць беларускую малочку і распавядае, што забаронамі расіяне папросту абараняюць сваіх вытворцаў ад моцных канкурэнтаў з Беларусі.
21 сакавіка відэа пра гэтую экскурсію з’явілася на Youtube. За лічаныя гадзіны яно набрала 37 тысяч праглядаў. Пры гэтым некаму ролік настолькі не спадабаўся, што яму паставілі 21 тысячу дызлайкаў.
Падтрымаем лайкам беларускага блогера?