Расійскія вайскоўцы навялі пантонны мост праз Прыпяць за 7 км ад мяжы Украіны
Расійскія вайскоўцы навялі пантонны мост праз Прыпяць у Чарнобыльскай зоне адчужэння, каля вёскі Вепры, заўважыла выданне "Інсайдэр". Ад яго сем кіламетраў да ўкраінскай мяжы.
Да 10 лютага тут не заўважалася ніякай актыўнасці, потым з'явілася шмат тэхнікі.
У Мінабароны Беларусі ўсё тлумачаць вучэннямі "Саюзная рашучасць — 2022": "На ўчастку мясцовасці "Рэчыца" мотастралковыя падраздзяленні Узброеных сіл Расіі адбіваюць удары сродкаў паветранага нападу ўмоўнага праціўніка, адпрацоўваюць пытанні захавання жывучасці, вываду і заняцця абарончых рубяжоў, пераправы воднай перашкоды (р. Прыпяць)".
Па словах аналітыкаў Conflict Intelligence Team (CIT), мост можа выкарыстоўвацца для перакідання вайскоўцаў на тэрыторыю Украіны праз зону ЧАЭС. Аднак легендзе вучэнняў ён цалкам адпавядае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.