Расійскія вайскоўцы ў аўторак пачнуць пакідаць Беларусь — Мінабароны Расіі

Сумесныя вайсковыя вучэнні "Саюзная рашучасць" праходзяць на тэрыторыі Беларусі з 10 па 20 лютага / @modmilby
Сумесныя вайсковыя вучэнні "Саюзная рашучасць" праходзяць на тэрыторыі Беларусі з 10 па 20 лютага / @modmilby

Пасля заканчэння вучэнняў "Саюзная рашучасць" расійскія вайскоўцы вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.

"Па меры заканчэння мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі войскі, як і заўсёды, зробяць маршы камбінаваным спосабам у пункты пастаяннай дыслакацыі", — цытуе Канашэнкава агенцтва ТАСС.

Паводле яго слоў, падраздзяленні Паўднёвай і Заходняй ваенных акруг, якія выканалі свае задачы на вучэнні, "ужо прыступілі да пагрузкі на чыгуначны і аўтамабільны транспарт і сёння пачнуць рух у свае вайсковыя гарнізоны".

Асобныя падраздзяленні зробяць маршы сваім ходам у складзе воінскіх калон.

Частка падраздзяленняў застаецца ў Беларусі — вучэнні яшчэ працягваюцца. Паводле слоў Канашэнкава, за апошнім этапам "Саюзнай рашучасці" на палігоне Абуз-Ляснеўскі будуць назіраць ваенныя аташэ замежных дзяржаў, акрэдытаваныя ў Беларусі.

Нагадаем, гэтым разам Расія перакідвала ў Беларусь частку падраздзяленняў і з Далёкаўсходняй ваеннай акругі — у прыватнасці, два дывізіёна ЗРК С-400 "Трыумф", а таксама 12 знішчальнікаў Су-35.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі