Расійскія вайскоўцы захапілі ўкраінскую падводную лодку
Здарылася гэта 21 сакавіка ў Стралецкай бухце каля Севастопаля.
Як паведамляе espreso.tv, расійскія караблі акружылі ўкраінскую падлодку "Запарожжа", пачалася атака. Расійскія вайскоўцы выкарыстоўвалі шумавыя гранаты. Інфармацыі пра тое, што ўкраінцы супраціўляліся, няма.
Раней расійскі спецназ захапіў некалькі ўкраінскіх караблёў, супраціўлення таксама не было — украінскія вайскоўцы вырашылі не страляць у расіян. Усё больш украінскіх вайскоўцаў у Крыме пераходзіць на бок Расіі. У пятніцу гэта зрабіла ў Перавальным частка 36-й брыгады берагавой абароны Ваенна-марскіх сілаў Украіны — каля 250 чалавек. Каля 200 вайскоўцаў засталіся вернымі прысязе на вернасць народу Украіны, з іх фармуецца батальён, які будзе перадыслакаваны на мацярык, інфармуе сайт censor.net.ua.
Пра тое, як украінскі карабель спрабаваў вырвацца з акружэння, пра здрады і апошніх змагароў гл. тут.
Фота — ria.ru