Расійскія войскі спрабуюць захапіць Чарнобыльскую АЭС — Зяленскі
Чарнобыльская АЭС / Еўрарадыё
Расійскія войскі спрабуюць захапіць Чарнобыльскую АЭС, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Twitter.
Паводле яго слоў, украінскія вайскоўцы "аддаюць жыццё, каб трагедыя 86-га года не паўтарылася".
"Гэта абвяшчэнне вайны ўсёй Еўропе", — адзначыў Уладзімір Зяленскі.
Мінулай ноччу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку "спецыяльнай ваеннай аперацыі". Пасля чаго пачалося ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну. Памежная служба Украіны днём у чацвер заявіла, што вымушана адбіваць атакі ў Луганскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Жытомірскай, Херсонскай, Адэскай абласцях.
Жытомірская, а таксама часткова Чарнігаўская вобласці мяжуе з Беларуссю, дзе, нагадаем, таксама знаходзяцца расійскія падраздзяленні, якія так і не пакінулі беларускую тэрыторыю пасля завяршэння сумесных вучэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.