Расійскія войскі збудавалі “аўтаномныя мястэчкі” на беларускіх палігонах

Расійскія войскі збудавалі “аўтаномныя мястэчкі” на беларускіх палігонах

На барысаўскім і асіповіцкім палігонах расійскія войскі збудавалі аўтаномныя намётавыя мястэчкі “з захаваннем усіх элемэнтаў жыццезабеспячэння, што ёсць у пунктах сталай дыслакацыі”, паведамляе Мінабароны Расіі на сваім сайце.

Для прыблізна трох тысяч расійскіх вайскоўцаў у Беларусі ўзвялі каля 100 сучасных вайсковых намётаў з душавымі, цырульнямі, сталоўкамі і хлебазаводамі.

Асобна адзначаецца, што “забяспечваецца трансляцыя расійскіх тэлевізійных каналаў” праз спадарожнікавыя антэны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі