Раскамнагляд заблакаваў у Расіі кліп беларускага гурта ЛСП "Манетка"

Раскамнагляд заблакаваў у Расіі кліп беларускага гурта ЛСП "Манетка"

Па патрабаванні Раскамнагляду YouTube заблакаваў на тэрыторыі Расіі кліп "Манетка" беларускага гурта ЛСП. Пра гэта паведамілі самі музыкі ў афіцыйнай суполцы ў сацсетцы "Вконтакте". 

Падставай для блакавання называецца тое, што ў відэа ёсць інфармацыя пра спосабы самагубства і заклікі да суіцыду.

Дарэчы, на момант блакавання ролік, абнародаваны ў траўні 2017 года, меў амаль 40 мільёнаў праглядаў. У Беларусі яго глядзець яшчэ можна.

Гэта не першы выпадак, калі ў Расіі блакуюць ролікі ЛСП. Як нагадвае meduza.io, у траўні 2018-га сацсетка "Вконтакте" заблакавала для праслухоўвання на тэрыторыі Расіі песню ЛСП "Нумары" — таксама за заклікі да суіцыду і звесткі пра спосабы самагубства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі