Расклад сённяшніх выступленняў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа-2016

Расклад сённяшніх выступленняў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа-2016

У суботу, 20 жніўня, на Алімпіядзе ў Рыа беларускія спартсмены могуць заваяваць чарговыя медалі. Іх на сённяшні дзень ужо 7 — адно золата, чатыры срэбра і дзве бронзы.

Надзеі на ўзнагароду звязваюць найперш з беларускай жаночай байдаркай-чацвёркай (Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук). Яны паўдзельнічаюць у фінальным заплыве на 500 метраў, пачатак у 15.47, трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5".

А 16-й гадзіне пачнуцца кваліфікацыйныя групавыя практыкаванні ў мастацкай гімнастыцы. Беларускі проста абавязаныя выходзіць у фінал. Што да фіналу асабістага першынства (шматбор'е), то ён пачнецца ў 21.20. Меліціна Станюта прайшла ў яго з 4-м вынікам, а Кацярына Галкіна — з 9-м.

Беларуская бягуха Марына Арзамасава выступіць у фінале забегу на 800 метраў. Пачатак у 3.15 начы.

Таксама ў суботу пройдуць спаборніцтвы па вольнай барацьбе сярод мужчын. А 16-й гадзіне пачнецца кваліфікацыя ў вагавай катэгорыі да 86 кг. Беларусь у ёй прадставіць Амаргаджы Магамедаў, які сустрэнецца з Асланам Кахідзэ з Казахстана. Кваліфікацыя ў вагавай катэгорыі да 125 кг пачнецца таксама ў 16.00. Нашу краіну прадставіць Ібрагім Саідаў, які стартуе з 1/8 фіналу. Яго сапернік — Даўлет Шабанбай з Казахстана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі