Расклад трансляцый з футбольнага чэмпіянату свету 2-га гульнявога дня
Першынство стартавала ў чацвер у Бразіліі. У першым матчы бразільцы перайгралі харватаў — 3:1.
Сёння сустрэнуцца зборныя Мексікі і Камеруна, пачатак трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 2" у 18.50, зборныя Іспаніі і Галандыі, пачатак на тым жа тэлеканале ў 21.50 паводле беларускага часу.
А ў 0.50 тэлеканал "Беларусь 5" пакажа матч Чылі — Аўстралія.
Фота — Reuters, tvr.by