"Раскол — гэта заўсёды дрэнна". Лукашэнка сустрэўся з патрыярхам Кірылам

Патрыярх Кірыл у Мінску. Фота: www.facebook.com/alexander.shramko
Патрыярх Кірыл у Мінску. Фота: www.facebook.com/alexander.shramko

Раніцай 15 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы знаходзіцца з візітам у Мінску.

Візіт адбываецца на фоне канфлікту паміж маскоўскай і канстанцінопальскай патрыярхіямі. На сустрэчы Лукашэнка падкрэсліў важнасць адзінства ў царкве.

"На жаль, наша царква вельмі часта ў гісторыі станавілася закладніцай міждзяржаўных адносін. Часам, нашых няправільных учынкаў, — адзначыў кіраўнік Беларусі. — Вы павінны ведаць нашу непахісную дзяржаўную пазіцыю, што раскол — гэта заўсёды дрэнна. І гэта дрэнныя наступствы. Наступствы небяспечней за ўсё. таму мы вельмі балюча ставімся да таго, што адбываецца сёння ў праваслаўі".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі