Рассельгаснагляд пагражае забараніць пастаўкі мяса з Гродзеншчыны

Рассельгаснагляд пагражае забараніць пастаўкі мяса з Гродзеншчыны

Рассельгаснагляд з 25 траўня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі Гродзенскага мясакамбіната. Пра гэтыя санкцыі паведамляецца на сайце расійскага ведамства

Нагодай для такога рашэння стаў інцыдэнт, які адбыўся 17 траўня. Расійскія спецыялісты выявілі, што разам з задэклараванай прадукцыяй перавозіцца больш за 6 тон незаяўленай у дакументах сыравяленай і сыравэнджанай прадукцыі са свініны. Прадукцыя была вырабленая на ААТ "Гродзенскі мясакамбінат". Расіяне лічаць, што ў такой прадукцыі можа быць вірус афрыканскай чумы свіней (АЧС).

На думку прадстаўнікоў Рассельгаснагляду, незаконная перавозка мясной прадукцыі "можа сведчыць пра ўдзел сертыфікуючага ветэрынарнага лекара Гродзенскай ветэрынарнай службы ў арганізацыі ашуканскай схемы паставак свінагадоўчай прадукцыі, увоз якой у Расійскую Федэрацыю часова абмежаваны".

Пры паўторным выяўленні такой прадукцыі, якую будуць везці ў Расію, Рассельгаснагляд пагражае ўвесці санкцыі на пастаўкі прадукцыі з усёй Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі