Рассельгаснагляд выявіў сальманэлу ў беларускай ялавічыне
Небяспечную прадукцыю везлі ў Расію з ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна Магілёўшчыны.
Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях выявіла сальманэлу S.Enteritidis у партыі ахалоджанай ялавічыны з Беларусі. Пастаўшчыком мяса на Смаленшчыну называецца ААТ "Александрыйскае" са Шклоўскага раёна Магілёўшчыны.
Тэрытарыяльнае ўпраўленне Рассельгаснагляду ўводзіць далейшы лабараторны кантроль за прадукцыяй прадпрыемства па выяўленай групе рызыкі, перадае прэс-служба расійскага ведамства.
Фота — molomo.ru