Расследаванне катастрофы малазійскага Boeing працягнулі да жніўня 2015-га

Расследаванне абставінаў авіякатастрофы малазійскага Boeing-777 на ўсходзе Украіны падоўжылі на 9 месяцаў — да жніўня 2015 года. Пра гэта дамовіліся ўлады краін, якія ўдзельнічаюць у гэтым расследаванні, заявіў міністр юстыцыі Аўстраліі Майкл Кінан.

"Аўстралія нацэленая на тое, каб працаваць так доўга, як гэта неабходна, каб прыцягнуць вінаватых у крушэнні да адказнасці", — перадае БЕЛТА заяву аўстралійскага міністра. Кінан ужо наведаў Кіеў, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў.

Нагадаем, што самалёт "Малайзійскіх авіяліній", які ляцеў маршрутам Амстэрдам — Куала-Лумпур, пацярпеў крушэнне 17 ліпеня. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на яго борце. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі