Расследаванне справы па гібелі дзяўчынкі пад Маладзечнам працягваецца

Расследаванне справы па гібелі дзяўчынкі пад Маладзечнам працягваецца

Праваахоўнікі працягваюць расследаванне крымінальнай справы супраць педагогаў, якія знаходзіліся на полі пад Маладзечнам разам з загінулай дзяўчынкай. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Сяргей Шыкунец.

"Справа пачатая ў дачыненні да двух педагогаў, якія неналежным чынам выканалі абавязкі, знаходзіліся з дзецьмі ў полі, не забяспечылі тэхніку бяспекі", — цытуе БЕЛТА словы пракурорскага работніка.

Як паведамлялася, здарэнне адбылося ў верасні 2016 года, калі маладзечанскіх школьнікаў паслалі на ўборку бульбы. Кіроўца МАЗа наехаў на 13-гадовую школьніцу, якая памерла ад траўмаў.

За смерць Вікторыі Папчэні ўжо асуджаны кіроўца МАЗа. Яму прысудзілі тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Дарэчы, суды адмаўляюцца прызнаваць, што васьмікласніца працавала на ўборцы бульбы. Паводле сцвярджэння прадстаўнікоў органаў адукацыі, гэта быў выхаваўчы працэс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі