Рассылаеце спам? “Белтэлекам” можа паставіць “аўтаматычны” платны антывірус

Рассылаеце спам? “Белтэлекам” можа паставіць “аўтаматычны” платны антывірус

Абанент “Белтэлекама” з Навагрудка атрымаў у канцы снежня па пошце незвычайнае паведамленне, піша 42.TUT.BY. У лісце ішла гаворка пра тое, што з кампутара абанента рассылаецца спам. Каб гэтага пазбегнуць, апэратар падключыў антывірус “Лабараторыі Касперскага”. У лісце напісана: падключэнне паслугі бясплатнае, са 100%-й зніжкай на месяц. А ніжэй: пасля заканчэння месяца — поўная аплата.

Паслуга каштуе 16 капеек на суткі, або 58,4 рубля на год для аднаго камп'ютара. 

“З 20 снежня адбудзецца аўтаматычнае бясплатнае падключэнне паслугі, — гаворыцца ў паведамленні. — Калі вас не зацікавіла гэтая прапанова, просім вас да 19 снежня патэлефанаваць у сэрвісны цэнтр або адправіць паведамленне на e-mail”.

Чытач TUT.by абурыўся дзеяннямі раённага вузла электрасувязі і палічыў гэта самавольным навязваннем дадатковых паслугаў. Таксама абанент здзіўлены, што ў лісце не гаворыцца пра існаванне альтэрнатыўных антывірусных рашэнняў, пра тое, што гэта рашэнне можа быць набыта самастойна.

Да таго ж аператар можа зачыніць абанентам-спамерам 25-ы порт пратаколу TCP/IP (яго выкарыстоўваюць для перасылкі паштовых паведамленняў у выглядзе незашыфраванага тэксту). Калі зрабіць гэта, спам не будзе рассылацца — нават без платных антывірусаў.

“Белтэлекам” у каментары падкрэслівае: 25-ы порт абанентам-спамерам закрываюць прымусова.

“Беручы пад увагу той факт, што ў большасці выпадкаў spam-рассылка ажыццяўляецца без ведама абанента з заражанага кампутара, менавіта тым карыстальнікам, чый 25-й порт быў зачынены, і дасылаецца прапанова падключыць паслугу “Антывірусная абарона” ЗАТ “Лабараторыя Касперскага””, — гаворыцца ў каментары аператара.

Аператар сцвярджае: абаненту даюць магчымасць адмовіцца ад падключэння паслугі. Пры гэтым абанент паведамляе вузлу электрасувязі званком па тэлефоне ці адпраўкай паведамлення па электроннай пошце.

Пасля заканчэння акцыйнага перыяду абанент таксама мае магчымасць адмовіцца ад карыстання паслугай. Адмову можна аформіць у сэрвісных цэнтрах “Белтэлекам”, асабістым кабінеце карыстальніка або ў дадатку “Мой Белтэлекам”.
 

Рассылаеце спам? “Белтэлекам” можа паставіць “аўтаматычны” платны антывірус

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі