"Растэлекам" абвясціў пра частковае блакаванне сеткі "Вконтакте"
Частка рэсурсаў сацыяльнай сеткі заблакаваная па рашэнні Лефортаўскага суда Масквы.
У "Растэлекама" няма тэхнічнай магчымасці заблакаваць асобныя акаўнты сеткі, таму блакаванне ідзе на некаторыя IP-адрасы VK.com, пішуць інфармацыйныя агенцтвы.
У "Растэлекаме" кажуць, што блакаваць некаторыя рэсурсы вельмі няпроста, але аператары імкнуцца вырашыць гэтую праблему.
Прычына блакавання не называецца.
Фота — omn.ru