У парку Чалюскінцаў людзі захраслі на высокім атракцыёне (фота)
Непрыемнасцю скончыўся адпачынак у сталічным парку Чалюскінцаў для чатырох чалавек. На адным з вышынных атракцыёнаў цялежка з імі захрасла і спынілася.
Як паведамляе ў сваім твітары Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, работнікі атракцыёна самі паставілі вышку і спусцілі на зямлю наведнікаў.