"Райскі сад" і "Парэчанька". 16 відаў “чарніла” разліваюць з лога Акадэміі навук

"Райскі сад" і "Парэчанька". 16 відаў “чарніла” разліваюць з лога Акадэміі навук

Акадэмія навук Беларусі вырабляе 16 відаў “чарніла” ― таннага пладова-ягаднага віна, якое ў народзе называюць “пладова-выгадным”. Яго разліваюць на “Талачынскім кансервавым заводзе”, які ўжо некалькі гадоў уваходзіць у склад аддзялення аграрных навук і Навукова-практычнага цэнтра па бульбаводстве і плодаагародніцтве НАН РБ.

"На нашых фруктова-ягадных вінах зараз размяшчаецца эмблема Нацыянальнай акадэміі навук, бо яны цяпер наша начальства. Але гэтыя віны мы робім самастойна, не па іх замове. Для іх мы зрабілі асобную партыю віна "Акадэмічнае", і толькі. Гэтыя ж віны ідуць у аптовы i рознiчны продаж".

Усяго прадрыемства вырабляе 16 відаў пладова-ягадных вінаў. Ад звычайных сталовых паўсалодкіх (напрыклад, "Агрэставае" і "Вішнёвае") да пладовых мацаваных спецыяльнай тэхналогіяй ("Талачынскае. Мадэрная асалода" і "Портаруж. Парэчэнька"). Таксама там ёсць "Райскі сад", "Вiнакурня панi Газдзiцкай" і "Святочнае".

"Райскі сад" і "Парэчанька". 16 відаў “чарніла” разліваюць з лога Акадэміі навук

У 2016 годзе “Талачынскі кансервавы завод” упершыню прэзентаваў віно, вырабленае па замове Акадэміі навук для дэлегацый і сустрэч у рамках дзейнасці інстытуцыі. Гэта было пладова-ягаднае віно "Акадэмічнае".

Дызайн этыкеткі распрацавала студыя “Tikiolla”. На бутэльцы будзе намаляваны будынак Акадэміі навук Беларусі ― на гэтым настойвалі ва ўстанове. Дызайн павінен быў падкрэсліць "высокі статус віна і яго элітны складнік". Падобна да таго, што гэтым віном планавалася паіць замежныя дэлегацыі. Годны выбар.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі