Разарваны шпагат: расійскі зэдлік Лукашэнкі — вынікі года з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Нават у пераднавагодняй мітусні пуцінскіх самітаў ды арганізаваных ва ўласных палацах баляў ды прыёмаў Лукашэнка не забываецца нагадаць пра свой статус знанага “ваеннага аналітыка”, міратворцы ды абаронцы дзяцей. У тым ліку ўкраінскіх. Тых, якіх незаконна вязуць з акупаваных Расіяй тэрыторый у Беларусь. Абыходзячы ўвагай той момант, што дзякуючы ў тым ліку і яму ў дамы гэтых украінскіх дзяцей прыйшла вайна.

Што цягам 2023 года сталася з іміджам Лукашэнкі-міратворцы і пры чым тут імавернасць, што ён атрымае ордара з Гаагі? Ці варта разлічваць Мінску на Пекін як супрацьвагу Маскве? Як на імідж дэмсіл уплываюць скандалы 2023 года і з чым апазіцыя прыйшла да заканчэння года? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі