Разбор завалаў у крычаўскай гімназіі яшчэ не пачыналі (відэа)

Пра гэта заявілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, перадае тэлеканал АНТ. Для следчых дзеянняў прыцягнутыя ўсе неабходныя зацікаўленыя структуры, канфіскаваная будаўнічая дакументацыя. Высветліць дэталі дапамогуць комплексныя будаўніча-тэхнічная і тэхналагічная экспертызы. 

Начальнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аляксандр Ракусаў кажа, што следчыя канфіскавалі рэчавыя доказы: цэглу, элементы бэлек, каб правесці якасную эксперызу. Цяпер ідзе расследаванне і допыты — ад дырэктара гімназіі да іншых спецыялістаў. 

Нагадаем, 29 жніўня абваліліся пліты перакрыцця над актавай залай і сталовай у крычаўскай гімназіі. Па факце здарэння следчыя пачалі крымінальную справу за службовую халатнасць. Вучні крычаўскай гімназіі пакуль будуць вучыцца ў іншых школах горада. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі