Разгляд справы аб трагедыі на вуліцы Гая праходзіць у закрытым рэжыме
У 2014-м 38-гадовы мінскі бізнесмен нажом параніў сваю жонку і малых дзяцей, а пасля ўчыніў аўтааварыю, у якой загінулі два чалавекі.
Разгляд рэзананснай справы аб трагедыі на вуліцы Гая ў Мінску адбываецца ў Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Гэтага папрасіла дзяржаўны абвінаваўца. Паводле яе слоў, абвінавачаны прызнаны бессвядомым, таму не варта разгалошваць урачэбную тайну. Суд хадайніцтва задаволіў, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, здарэнне адбылося 8 лістапада мінулага года. 38-гадовы бізнесмен на Audi A8 урэзаўся ў Audi 100: у апошнім легкавіку загінулі муж і жонка. Высветлілася, што перад аварыяй мужчына нанёс мноства нажавых раненняў сваёй жонцы і малым дзецям. Экспертыза засведчыла, што абвінавачаны з-за свайго псіхалагічнага стану не разумеў, што робіць.
Фота: tut.by