У суботу ў Мінску адбудзецца развітанне з пісьменнікам Уладзіславам Ахроменкам
У суботу, 17 лістапада, у Мінску адбудзецца развітанне з памерлым беларускім пісьменнікам Уладзіславам Ахроменкам (1965 — 2018). Яно пройдзе з 10:00 да 11:20 у Чырвоным касцёле (касцёле святых Сымона і Алены).
Пахаваюць Ахроменку на Заходніх могілках сталіцы.
Уладзіслаў Ахроменка памёр 10 лістапада пасля цяжкога інфаркту, які перанёс напрыканцы кастрычніка. Гэта здарылася ў Беластоку, куды пісьменнік прыехаў па справах.
Апошнія гады Ахроменка шчыльна працаваў з архівамі КДБ, якія адкрылі ўкраінскія ўлады. Серыю яго матэрыялаў можна пабачыць тут.