Развітанне з Сяргеем Філімонавым адбудзецца ў пятніцу

Развітанне з Сяргеем Філімонавым адбудзецца ў пятніцу

Цырымонія развітання з тэлевядучым Сяргеем Філімонавым пачнецца ў пятніцу, 19 лістапада, у 11.30 у рытуальнай залі крэматорыя Паўночных могілак. Аб гэтым паведаміў у сацсетках кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Філімонаў памёр учора ва ўзросце 62 гадоў. Прычынай смерці быў кавід.

Сяргей Філімонаў па адукацыі гісторык, але вядомы як вядоўца культавай перадачы пра культуру "Відзьмо-невідзьмо". Праграма, якая з'явілася на БТ у 1992 годзе, распавядала пра сусветны шоу-бізнэс, навінкі кіно, музыкі, артыстаў. Ад 2012 года праграма выходзіла на тэлеканале, прызнаным экстрэмісцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі