Раззлаваны футбаліст "Нёмана" зламаў банер "80 гадоў вызвалення Беларусі"
Ягор Зубовіч паламаў банер
Незвычайным відовішчам пацешыў гледачоў матч чэмпіянату Беларусі па футболе паміж гродзенскім "Нёманам" і мазырскай "Славіяй".
Падчас гульні трэнер "Нёмана" вырашыў замяніць форварда Ягора Зубовіча. Гэта настолькі раззлавала футбаліста, што ён, пакідаючы поле, стукнуў нагой у банер. Ад удару ўтварылася дзірка ў стэндзе з надпісам пра 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нацыстаў.
Матч скончыўся перамогай "Нёмана" — 1:0.
Ці пакараюць неяк Зубовіча, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.