Рэкордны штраф — 4 млн долараў за зрыў тэрмінаў будаўніцтва

Сумеснае прадпрыемства "А" ў красавіку 2010-га заключыла адпаведную дамову з Мінгарвыканкамам. У адным з раёнаў сталіцы гарадскія ўлады выдзелілі пад будаўніцтва 2 гектары зямлі. Аб'ём інвестыцый быў вызначаны ў памеры 200 млн долараў з паэтапным іх укладаннем да красавіка 2014-га. Аднак, як інфармуе Генпракуратура Беларусі, інвестар свае абавязкі не выканаў, запланаванае зроблена не было. Таму Мінгарвыканкам у аднабаковым парадку адмовіўся выконваць дамову.



Пасля праведзенай праверкі і аналізу ўмоваў дамовы пракурор горада Мінска звярнуўся ў Гаспадарчы суд сталіцы з пазовам аб спагнанні з прадпрыемства на карысць Мінгарвыканкаму штрафных санкцый у памеры больш за 4 млн долараў. Пазоў быў задаволены судом у поўным аб'ёме. Да таго ж у бюджэт спагналі дзяржпошліну за разгляд справы судом — каля 380 млн рублёў (каля 38 тысяч долараў).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі