Рэктарам ЕГУ стаў прафесар Дэвід Полік
Такое рашэнне 3 красавіка прыняў агульны сход заснавальнікаў Еўрапейскага гумантарнага ўніверсітэта.
Новым рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні абраны прафесар Дэвід Полік, які да гэтага быў часовым выканаўцам абавязкаў рэктара. Як паведамляе БелаПАН, кандыдатуру Поліка 3 красавіка ўхваліў агульны сход заснавальнікаў. Афіцыйная інфармацыя пра абранне рэктара хутчэй за ўсё будзе апублікаваная пасля выхадных.
Паведамляецца, што продкі Поліка, які стаў в.а. рэктара з кастрычніка 2014-га, выхадцы з Беларусі. Сам ён не размаўляе ні па-беларуску, ні па-руску, але цяпер ён вывучае рускую мову. Да ЕГУ Полік быў прэзідэнтам у чатырох амерыканскіх ВНУ: школе Чыкагскага інстытута мастацтваў, каледжы Лебанон-Вэлі, Бірмінгемскім паўднёвым каледжы і Дзяржаўным універсітэце Нью-Ёрка (аддзяленне ў Кортланде). Ён таксама працаваў дэканам факультэта мастацтваў і навук і дацэнтам філасофіі ў Сіэтлскім універсітэце ў Вашынгтоне.
Нагадаем, на пасаду рэктара ЕГУ таксама прэтэндавалі прафесар ЕГУ Таццяна Шчытцова, лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, гісторык Алесь Краўцэвіч, а таксама грамадзяне ЗША прарэктар па развіцці і камунікацыі ЕГУ Дарыюс Удрыс і дырэктар офіса Інстытута міжнароднага адукацыі ў Маскве Эдвард Рослаф.
Каля двух гадоў таму паміж адміністрацыяй і сенатам ЕГУ ўзнік канфлікт, звязаны з правядзеннем рэформы прафесарска-выкладчыцкага складу. Група выкладчыкаў, якая выступае супраць палітыкі адміністрацыі, заснавала платформу "За новы ЕГУ". 1 кастрычніка 2014 года з большасцю з іх не працягнулі працоўныя кантракты.
Фота — kyky.org