"Рэн-ТВ" паведаміў аб прыходзе паліцыі ў "Новую газету" раней за сам візіт

"Рэн-ТВ" паведаміў аб прыходзе паліцыі ў "Новую газету" раней за сам візіт

16 лістапада ў рэдакцыю расійскай "Новай газеты" ў Маскве прыйшлі паліцыянты з аддзела па пытаннях міграцыі. Яны цікавіліся працаўладкаваннем замежных грамадзян у выданні. 

Першымі пра візіт паліцыянтаў у рэдакцыю газеты паведаміў тэлеканал "Рэн-ТВ". Прычым яго навіна апярэдзіла нават саму праверку: на момант выхаду навіны паліцыянты яшчэ нават не трапілі ў будынак. 

У "Новай газеце" мяркуюць, што паліцыя магла зацікавіцца журналістам Алі Ферузам, які публікаваўся ў выданні і цяпер знаходзіцца ў спецізалятары для замежных грамадзян. Рэдакцыя падкрэслівае, што Феруз не быў аформлены на працу, бо не меў неабходных дакументаў.

Алі Феруза вінавацяць у парушэнні правілаў уезду ў Расію альбо рэжыму знаходжання ў краіне. Ён быў прысуджаны да высылкі ва Узбекістан. Але напрыканцы жніўня Басманны суд Масквы прыпыніў гэтае рашэнне пасля забароны Еўрапейскага суда па правах чалавека на перамяшчэнне журналіста да разгляду ягонай скаргі ў ЕСПЧ.

Канчатковага рашэння ЕСПЧ Феруз чакае ў цэнтры часовага ўтрымання замежнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі