Рэпетытар выйграў чарговы суд у арганізацыі, якая праводзіць ЦТ

У пятніцу, 24 красавіка, Мінскі гарадскі суд прыняў бок рэпетытара, супраць якога "ваюе" Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, які ладзіць у Беларусі цэнтралізаваныя тэставанні. Аляксей Васілеўскі размяшчаў у адкрытым доступе рашэнні заданняў з рэпетыцыйных тэстаў. Рабіў гэта, паводле яго словаў, каб найперш дапамагаць вучням з глыбінкі, якім складана ездзіць на спробныя выпрабаванні ў райцэнтры.

“Прэтэнзія была ў тым, што я ў прынцыпе размяшчаю рашэнні заданняў рэпетыцыйнага тэставання. Што гэта іх функцыя і яны гэтым зарабляюць грошы. Была “шыкоўная фраза” з боку адваката ісца, што адно з парушэнняў аўтарскага права — гэта выкарыстанне падчас рашэння задач формул, аўтарскія правы на якія мае РІКВ”, — распавядае Аляксей Васілеўскі Еўрарадыё пра апошні казус з судовага працэсу.  

Нагадаем, што сёлета ў сакавіку рэпетытар ужо абараніў сябе падчас працэсу ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы. Ці будзе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў звяртацца ў Вярхоўны суд — пытанне. На сайце гэтага ведамства ўжо размясцілі інфармацыю пра чарговую перамогу Аляксея Васілеўскага.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі