12 траўня Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Як паведамляе БелаПАН, дэбаты адбудуцца ў рамках сесіі ў Страсбургу, якая праходзіць з 9 па 12 траўня. Па выніках абмеркавання еўрадэпутаты прымуць рэзалюцыю.

Нагадаем, 20 студзеня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі 19 снежня. Еўрапарламент заклікаў Савет Еўрасаюза правесці незалежнае расследаванне падзеяў пад эгідай АБСЕ.

Еўрапарламент таксама заклікаў кіраўніцтва ЕС неадкладна ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускіх службоўцаў, датычных да рэпрэсій падчас прэзідэнцкай кампаніі. Санкцыі павінны дзейнічаць да безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі