20 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і "Пагоня" сталі дзяржаўнымі сімваламі

У верасні 1991 года прайшла пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР. 19 верасня яна прыняла новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь. У гэты ж дзень дэпутаты зацвердзілі дзяржаўнымі сімваламі герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.

Адмена сімвалаў адбылася на рэферэндуме 14 траўня 1995 года. Тады большасць насельніцтва прагаласавала за цяперашнія герб і  чырвона-зялёны сцяг. Гэты рэферэндум апазіцыя не прызнала, бо ён парушаў Канстытуцыю.

Літаральна праз дзень пасля рэферэндума заўхоз лукашэнкаўскай адміністрацыі Іван Ціцянкоў на даху рэзідэнцыі парваў бел-чырвона-белы сцяг на шматкі, раздаючы на кавалках сцяга аўтографы.

Зянон Пазьняк, лідар Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, у інтэрв'ю Еўрарадыё прыгадвае падзеі тых дзён: “Павінен вам сказаць, што я псіхалагічна і нервова так не выклаўся, калі незалежнасць прымалі, настолькі было вялікае напружанне... Бо мы разумелі, што гэта гістарычны момант, калі не будзе прыняты сцяг і герб нацыянальны, то і дзяржава паляціць да гары нагамі. Мы разумелі, што значыць сымболіка для дзяржавы. Мы разумелі, што гэта найгалоўнейшае пытанне пасля незалежнасці. І нават калі на табло паказалася лічба — 231, дакладна столькі трэба было, то я нават на секунду адключыўся, страціў прытомнасць. А потым выйшлі на плошчу, людзі плакалі, абымаліся. Гэта было вялікае ўзрушэнне, якое помніцца нібыта сёння".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі