23 лютага Змітра Дашкевіча перавязуць з Жодзіна ў Мінск

23 лютага Змітра Дашкевіча перавязуць з жодзінскага СІЗА ў мінскі следчы ізалятар, што на вуліцы Валадарскага, паведамляе "Народная Воля".

Нагадаем, справу лідара "Маладога фронту" (зарэгістраваны ў Чэхіі) Змітра Дашкевіча перадалі ў суд Маскоўскага раёна Мінска. Зміцер сказаў пра гэта свайму бацьку падчас спаткання 20 лютага.

Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым і Дзянісам Лазарам былі затрыманы напярэдадні дня прэзідэнцкіх выбараў — 18 снежня. Зміцера абвінавачваюць у злосным хуліганстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі