525 тысяч штрафу далі магілёўцу за беларускую мову (фота)
Такім штрафам суддзя Ленінскага раёна Магілёва Станіслаў Шандаровіч пакараў актывіста “Моладзі БНФ” Андрэя Падаляка.
Хлопца абвінавацілі ў “дробным хуліганстве”. Паводле сведкаў-міліцыянтаў 17 лістапада Падаляка затрымалі за тое, што ён быў п’яны і лаяўся матам. За гэта яго на ўсю ноч пасадзілі ў камеру.
Падаляк кажа, што гучна размаўляў па мабільніку і гэтым мог прыцягнуць увагу міліцыі. У пастарунку міліцыянты здзекваліся з яго — за адмову ад дактыласкапіі міліцыянт правёў валікам па ягонаму твару, пасля чаго ў прыбіральні трое міліцыянтаў акунулі яго галавой ва ўнітаз.
Дарэчы, медагляду на ўжыванне алкаголю ніхто не праводзіў. У судзе здзекі міліцыянтаў даказаць не атрымалася.
Андрэй сваёй віны не прызнаў, з рашэннем суды не згодны і збіраецца яго абскарджваць у бліжэйшы час.