Адміністрацыю прэзідэнта ўзначаліў Андрэй Кабякоў

Да прызначэння на новую пасаду Кабякоў быў Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Беларусі ў Расійскай Федэрацыі. З 2000-га па 2010 год ён быў віцэ-прэм'ерам і карыстаўся рэпутацыяй рыначніка. Ад 28 снежня 2010 года па 8 лістапада 2011 года быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Кабякоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1983), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1991), Інстыту паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (1991). Паводле адукацыі інжынер-механік, эканаміст, палітолаг.

Пасада кіраўніка Адміністрацыі вызвалілася каля тыдня таму. Нагадаем, што былы кіраўнік Адміністрацыі Уладзімір Макей прызначаны на пасаду міністра замежных справаў.

Як Андрэй Кабякоў накрычаў на Лукашэнку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі