Адвакат Алеся Бяляцкага падаў касацыйную скаргу на прысуд
Зміцер Лаеўскі занёс яе ў Мінскі гарадскі суд.
Як паведамляе БелаПАН, суд павінен разгледзець скаргу на працягу месяца.
Нагадаем, праваабаронцу асудзілі на 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Бяляцкага прызналі вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.
Праваабаронцы і палітыкі свету выказаліся ў падтрымку Алеся Бяляцкага.