Адвакату не далі сустрэцца са Змітром Дашкевічам
Дзмітрыя Лаеўскага проста не пусцілі да палітвязня, які зараз знаходзіцца ў штрафным ізалятары Горацкай калоніі.
Як адзначае "Беларускі партызан", невядома, колькі часу Дашкевіча трымаюць у штрафным ізалятары. Адвакат накіроўваецца ў Магілёўскую абласную пракуратуру. Ён абскардзіць дзеянні адміністрацыі Горацкай калоніі.
Нагадаем, што лідара "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) Змітра Дашкевіча асудзілі на два гады пазбаўлення волі.