Алег Гнедчык: Будзем змагацца за вызваленне астатніх палітвязняў
Еўрарадыё паразмаўляла з былым палітвязнем, які ўчора выйшаў на волю.
Актывіста дэмакратычных сілаў Алега Гнедчыка вызвалілі ўчора вечарам. У жывым эфіры Еўрарадыё ён распавёў пра свае першыя ўражанні на волі.
110902 GnedchykS_0.mp3
Гнедчык: “Пачынаю прызвычайвацца да новага рытму жыцця. Канешне, нечакана гэта, думаў, што усё пачнецца нашмат пазней, але пачалося раней. Канешне, радасна”.
Ён кажа, што за кратамі засталіся сябры, а сярод іх — экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. "Будзем змагацца за іх хутчэйшае вызваленне", — сказаў Гнедчык.
Нагадаем, учора стала вядома, што кіраўнік дзяржавы памілаваў чатырох асуджаных за Плошчу: Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасеню, Дзмітрыя Дароніна і Алега Гнедчыка.