Алег Гнедчык за месяц не атрымаў ніводнага ліста

Алег Гнедчык быў асуджаны за Плошчу на 3,5 году ўзмоцненага рэжыму. Ён ужо болей за месяц знаходзіцца ў Шклоўскай калоніі і за гэты час не атрымаў з дому і ад сяброў ніводнага ліста.

Маці вязня Валянціна распавяла “Радыё Свабода”, што ніякіх лістоў да сына не даходзіць, хоць яна іх піша рэгулярна. Аб гэтым ёй расказаў сам Алег падчас сустрэчы.

Ад сына Валянціна Гнедчык таксама даведалася, што ягоныя размовы праслухоўваюцца, і што на вязняў аказваецца ціск, калі ў іх няма грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі