Аляксандр Лукашэнка пакуль застаецца ў Сочы
Вяртанне Аляксандра Лукашэнкі з Расіі чакаецца ў бліжэйшы час. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яго прэс-сакратар Павел Лёгкі.
Лёгкі: "Кіраўнік дзяржавы сёння яшчэ знаходзіцца ў Расійскай федэрацыі, у Сочы".
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ад 7 лютага знаходзіцца ў кароткатэрміновым адпачынку ў Сочы.